Перыядызацыя курса эканамічнай гісторыі

Cicтэма адкрытага навучання

С. Ф. Шымуковіч

Гісторыя Беларусі

Курс лекцый

У дзвюх частках

Частка 1

Е выданне, стэрэатыпнае

Мiнск


УДК 338(475)(075.8)

ББК 659я73

Ш61

Серыя заснавана ў 2001 годзе

Рэкамендавана да выдання Камісіяй па прыёмцы і атэстацыі электронных версій вучэбных і вучэбна-метадычных матэрыялаў Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь.

Друкуецца па рашэнню рэдакцыйна-выдавецкага савета Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь.

Шымуковiч, С. Ф. Ш61 Гiсторыя Беларусi: курс лекцый: у 2-х ч. Частка 1 / С. Ф. Шымуковiч. – 4-е выд. стэр. – Мн.: Акад. кiрав. пры Прэзiдэнце Рэсп. Беларусь, 2007. – 235 с. – (Сістэма адкрытага навучання) ISBN 978-985-457-782-1 Курс лекцый прызначаны для студэнтаў сістэмы адкрытай адукацыі Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, якія навучаюцца па спецыяльнасці "Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка". УДК 338(475)(075.8) ББК 659я73


ISBN 978-985-457-782-1 (ч.1) ã Шымуковiч С. Ф., 2007
ISBN 978-985-457-783-8 ã Акадэмiя кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, 2007

ЗМЕСТ

ТЭМА 1. ПРАДМЕТ, МЕТАДЫ І ЗАДАЧЫ КУРСА “ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ”. ВЫВУЧЭННЕ КУРСА “ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ” Ў СІСТЭМЕ “АДКРЫТАЯ АДУКАЦЫЯ” 7

Лекцыя 1. Прадмет, метады і задачыкурса “Гісторыя Беларусі”. Вывучэнне курса “Гісторыя Беларусі” ў сістеме “Адкрытая адукацыя” 7

Прадмет гісторыі Беларусі 7

Перыядызацыя курса гісторыі Беларусі 10

Метадалогія гісторыі Беларусі 12

Крыніцы па гісторыі Беларусі. Асноўныя задачы
навукі “Гісторыя Беларусі” 14

Задачы вывучэння гісторыі Беларусі ў сістэме “Адкрытая адукацыя” 18

Кантрольныя пытанні да тэмы №1 19

ТЭМА 2. ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ У ЧАС ПАНАВАННЯ ПЕРШАБЫТНАГА ГРАМАцТВА
(100 – 40 ТЫС. г. ДА Н. Э.) 20

Лекцыя 2. Гісторыя беларускіх земляў у час панавання першабытнага грамацтва (100 – 40 тыс.г. да н.э.) 20

Палеаліт (100-9 тыс. г. да н.э.) 22

Мезаліт (9-5 тыс. г. да н.э.) 26

Неаліт (5-3 тыс. г. да н.э.) 27

Бронзавы век (2 – пачатак 1 тыс. да н.э.) 29

Жалезны век (7-6 ст. да н.э. – 6-7 ст. н.э.) 32

Паходжанне беларусаў 35

Кантрольныя пытанні да тэмы №2 38

ТЭМА 3. РАННЕФЕАДАЛЬНАЕ ГРАМАдсТВА НА БЕЛАРУСІ. ПЕРШЫЯ ДЗЯРЖАЎНЫЯ ЎТВАРЭННІ НА БЕЛАРУСКАЙ ЗЯМЛІ Ў X – XIII СТСТ. 39

Лекцыя 3. Раннефеадальнае грамадства на Беларусі. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на беларускай зямлі ў
Х – ХІІІ стст. 39

Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх земляў у
X – XIII стст. 39

Першыя дзяржаўныя ўтварэнні. Полацкае, Тураўскае княствы і княствы Панёмання ў X – XIII стст. 43

Рэлігія славян. Распаўсюджанне хрысціянства на Беларусі 53

Кантрольныя пытанні да тэмы №3 57

ТЭМА 4. УТВАРЭННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА. ПАЛІТЫЧНАЯ І ЭКАНАМІЧНАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКА-ЛІТОЎСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ Ў XIII – ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XVII СТст. 58

Лекцыя 4. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага. Палітычная і эканамічная гісторыя беларуска-літоўскай дзяржавы ў ХІІІ – першай палове XVII стст. 58

Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Палітычнае становішча ВкЛ да
сярэдзіны XVI ст. 58

Асноўныя накірункі развіцця ВкЛ у 70-я гг.
XIV – XV стст. 66

Палітычнае становішча Беларусі ў першай палове
XVI ст. 74

Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВкЛ 79

Цэнтральныя органы ўлады 81

Вышэйшыя асобы 83

Органы мясцовага кіравання 85

Гарадское самакіраванне 87

Эвалюцыя судовай сістэмы 88

Мясцовыя суды 89

Вайсковая справа 91

Гаспадарчае развіцце беларускіх зямель ў XIV –
першай палове XVI стст. 91

Сельскагаспадарчая вытворчасць 91

Сялянская гаспадарка. Формы павіннасцяў 92

Катэгорыі сялян 94

Формы феадальнага землекарыстання і
землеўладання 96

Панская гаспадарка 97

Развіццё рамяства і гандлю, таварна-грашовых
адносін. Беларускія гарады 97

Гандаль 100

Кантрольныя пытанні да тэмы №4 103

ТЭМА 5. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ Ў IX – ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XVII СТАГОДДЗЯЎ 104

Лекцыя 5. Культура Беларусі ў ІХ – першай палове
XVII стагоддзяў 104

Культура Беларусі X – XIII стст. 104

Культура Беларусі XIV – XVI стст. Царква і рэлігія 108

Культура Беларусі 108

Архітэктура і будаўніцтва 113

Царква і рэлігія 116

Берасцейская царкоўная ўнія 123

Кантрольныя пытанні да тэмы №5 126

ТЭМА 6. УВАХОДЖАННЕ БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ У СКЛАД ФЕДЭРАТЫЎНАЙ ДЗЯРЖАВЫ РЭЧ ПАСПАЛІТАЙ. ПАЛІТЫЧНАЯ І ЭКАНАМІЧНАЯ ГІСТОРЫЯ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XVII – XVIII СТст. 127

Лекцыя 6. Уваходжанне Беларускіх земляў у склад федэратыўнай дзяржавы Рэч Паспалітай. Палітычная
і эканамічная гісторыя ў другой палове
XVII – XVIII стст. 127

Утварэнне Рэчы Паспалітай 127

Войны сярэдзіны XVII – пачатка XVIII стст. 138

Гаспадарчае развіццё беларускіх земляў у другой палове XVI – першай палове XVII стст. 154

Гаспадарчае развіццё беларускіх зямель у
XVII – XVIII стст. 160

Эканамічны ўздым на Беларусі ў другой палове
XVIII ст. 167

Кантрольныя пытанні да тэмы №6 172

ТЭМА 7. РАЗВІЦЦЁ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСІ Ў
ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XVII – XVIII СТст. 173

Лекцыя 7. Развіццё культуры Беларусі ў другой
палове XVII – XVIII стст. 173

Літаратура 174

Жывапіс 178

Скульптура 181

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва 182

Кантрольныя пытанні да тэмы№7 186

ТЭМА 8. УВАХОДЖАННЕ БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ У СКЛАД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ. ПАЛІТЫЧНАЯ І ЭКАНАМІЧНАЯ ГІСТОРЫЯ ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ
XIX ст. ВАЙНА 1812 ГОДА НА БЕЛАРУСІ 187

Лекцыя 8. Уваходжанне Беларускіх земляў у склад Расійскай імперыі. Палітычная і эканамічная
гісторыя першай паловы XIX ст. Вайна 1812 года
на Беларусі 187

Урадавая палiтыка пад час падзелаў Рэчы
Паспалітай (канец XVIII ст.) 187

Урадавая палiтыка ў першай палове XIX ст. Спробы вырашэння “польскага пытання” 191

Беларусь і вайна 1812 года 201

Грамадска–палітычны рух на Беларусі ў першай
палове XIX ст. 207

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў канцы XVIII – 50-х гг. XIX ст. 218

Прамысловы пераварот і станаўленне фабрычна-заводскай прамысловасці на Беларусі ў першай
палове XIX ст. 221

Кантрольныя пытанні да тэмы №8 227

ЛІТАРАТУРА 233


ТЭМА 1. ПРАДМЕТ, МЕТАДЫ І ЗАДАЧЫ КУРСА “ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ”. ВЫВУЧЭННЕ КУРСА “ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ” Ў СІСТЭМЕ “АДКРЫТАЯ АДУКАЦЫЯ”

Лекцыя 1. Прадмет, метады і задачыкурса “Гісторыя Беларусі”. Вывучэнне курса “Гісторыя Беларусі” ў сістеме “Адкрытая адукацыя”

Асноўныя паняцці:

Гісторыя; гісторыя Беларусі; сувязь гісторыі з нацыянальнымі і этнічнымі асаблівасцямі; інтэграцыйны характар гісторыі Беларусі ў сістэме ўсеагульнай гісторыі і эканамічных навук; функцыі гісторыі; гістарычныя перыядызацыі; перыядызацыя гісторыі Беларусі; метады даследавання гісторыі; крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі.

Прадмет гісторыі Беларусі

Гісторыя (грэч. historia – апавяданне аб мінулых падзеях, аб тым, што пазнана, даследавана) ці гістарычная навука – навука аб заканамернасцях разгортвання ў прасторы і часе сусветна-гістарычнага працэсу як раўнадзейнных унутрыструктурных і міжструктурных узаемадзеянняў этнапалітычных супольнасцей, якія з’яўляюцца носьбітамі своеасаблівасці гэтага развіцця.

Унутраная аснова гістарычнай навукі – гэта збіранне фактаў, іх сістэматызацыя і разгляд у сувязі аднаго з другім. Але гісторыкі пазбаўлены магчымасці эксперыментальна паўтарыць мінулае, і вымушаны весці даследванне ва ўмовах, калі маса абставін зацямняе сутнасць вывучаемых з’яў.

Аб’ект гісторычнага аналізу – уся сукупнасць з’яў грамадскага жыцця на працягу ўсёй гісторыі грамадства, гэта эканамічныя, сацыяльныя, культурныя мадэлі ці тыпы, у якія арганізуецца дзейнасць людзей, механізмы функцыянавання, узаемадзеяння і ўзаемаўздзеяння гэтых сістэм. Гістарычная навука ў параўнанні з іншымі грамадска-гуманітарнымі навукамі выступае як навука комплексная, інтэгральная.

Назапашванне гістарычных ведаў пачалося ў глыбокай старажытнасці і вялося шляхам вусных перасказаў. Пісьмовыя помнікі з’явіліся толькі на мяжы 4-3 тясячагоддзяў да н.э. Значны ўклад у выпрацоўку гістарычных уяўленняў зрабілі антычныя гісторыкі, менавіта з іх пачынаецца сучаснія гістарыяграфія. Станаўленне гісторыі як навукі завяршылася ў канцы XIX стагоддзя і было звязана з імёнамі К.Сен-Сімона, А.Цьеры, г.В.Ф.Гегеля, К.Маркса і інш.

Гісторыя Беларусі – навука маладая. Станаўленне гістарычных ведаў на Беларусі на ўзроўні навуковага асэнсавання адбылося ў XIX ст. Станаўленне гісторыі Беларусі звязана ў першую чаргу з імёнамі прафесараў Віленскага ўніверсітэта М.К.Баброўскага, І.М.Даніловіча, а так сама іншых навукоўцаў – Я.П. і К.П. Тышкевічаў, А.К.Кіркора, А.П.Сапунова, М.В.Доўнар-Запольскага. У 1930-1980-я гады ў савецкай гістарычнай навуцы панаваў дагматычны марксізм-ленінізм, што прывяло да палітызаванасці гісторыі. Пераважнае месца ў навуковых распрацоўках і выкладанні мела гісторыя ўсёй савецкай джзяржавы – СССР. З набыццём Беларусью незалежнасці вырасла цікавасць менавіта да нацыянальнай гісторыі. А ў апошні час развіццё ведаў па гісторыі Беларусі дазволілі пазбегнуць празмерна рэзкіх і канфрантацыйных ацэнак тых ці іншых гістарычных падзей, якія панавалі як у савецкія часы, так і ў пачатку 90-х гадоў.

Гісторыя як навука выконвае цэлы шэраг функцый, сярод іх можна вылучыць прагматычную, цэнасную, культурную, фундаментальную і светапоглядную.

Прагматычная функцыя ўключае ў сябе акумуляцыю, прапаганду і практычную перадачу вопыту гістарычнага развіцця. Крытычнае ўспрыманне мінулага вопыту дапамагае даследчыку зразумець і асэнсаваць, якія матэрыяльныя і маральна-этычныя нормы мінулага перайшлі ў сучаснае, у якіх выпадках страчаная сувязь павінна быць адноўлена і ад якіх элементаў грамадскіх адносін трэба адмовіцца. Дадзеная функцыя дазваляе даследаваць розныя, іншы раз і супрацьлеглыя шляхі развіцця грамадства ў перспектыве.

Каштоўнасная функцыязаключаецца ў аналізе і тэарэтычным абагульненні фактаў з улікам маральнай ацэнкі мэт, шляхоў, сродкаў і вынікаў грамадскага развіцця з боку даследчыка. З дапамогай гэтай функцыі ў чалавека фарміруюцца грамадзянскія якасці, ен можа ўбачыць хібы грамадства, суаднесці класавыя і сацыяльныя інтарэсы з агульначалавечымі.

Культурная функцыявызначаецца сацыяльнай памяццю. Гэта дазваляе зберагчы пераемнасць у гістарычным працэсе. Назапашванне ў сацыяльнай памяці гістарычных ведаў робіць агульным здабыткам метады і інструменты грамадскага развіцця, знаёміць з альтэрнатыўнымі формамі і мадэлямі грамадскага ладу. Менавіта на гістарычнай непісьменнасці шырокага кола людзей заўсёды спекулявалі прыхільнікі догмаў аб грамадстве.

Фундаментальная функцыя ўключае ў сябе акумуляцыю, аналіз і першасную тэарэтычную апрацоўку шматбаковай гістарычнай інфармацыі. Новыя гістарычныя веды спрыяюць навуковаму абгрунтаванню новых і канструктыўнай крытыцы існуючых гістарычных тэорый.

Светапоглядная функцыя. Сутнасць гэтай функцыі ў тым, што гісторыя ў спалучэнні з гістарычнымі тэорыямі ўяўляе сабой філасофію гістарычнага развіцця, а на аснове гістарычных ведаў фарміруецца логіка і стыль мыслення канкрэтнай асобы.

Як педагагічная дысцыпліна, гісторыя выконвае наступныя функцыі:

· на канкрэтных прыкладах дапамагае засвоіць эканамічную, палітычную, сацыялагічную і інш. тэрміналогію;

· фарміруе гістарычнае мысленне, дае яму рэалізм і маштабнасць.

Перыядызацыя курса эканамічнай гісторыі

Гістарычная перыядызацыя – гэта форма колькаснага і якаснага абазначэння гістарычнага развіцця. Перыядызацыі існуюць лінейныя (падзел гісторыі на раўназначныя паслядоўна наступаючымі ступені) і іерархічныя (калі вялікія ступені гісторыі падзяляюцца на меншыя, напрыклад – сярэднявечча на ранняе і поздняе). Так сама існуюць і спецыяльныя перыядызацыі – напрыклад – археалагічная. Аснову любой перыядызацыі складваюць крытэрыі. Крытэрыі могуць быць сацыяльна-эканамічныя, духоўныя, палітычныя і інш. Канчаткова пытанне перыядызацыі гістарычнага развіцця грамадства не вырашана і ў наш час. Існуе некалькі розных канцэпцый перыядызацыі, у падмурак кожнай з якіх пакладзены свой прынцып.

Найбольш ранняя перыядызацыя – гэта так званая канцэпцыя “трох ступеняў”. Распрацавана яна была яшчэ ў старажытныя часы грэчаскімі навукоўцамі. Згодна з іх меркаваннямі, чалавецтва ў сваім развіцці прайшло тры стадыі. Першая стадыя – “залаты век” – характаразавалася прысваеннем гатовых дароў прыроды. Другая стадыя – дзікасць – была звязана са з’яўленнем і распаўсюджваннем такіх форм гаспадарання, як паляванне і жывёлагадоўля. Трэцяя стадыя – цывілізацыя – характаразавалася высокім узроўнем развіцця земляробства і грамадскага жыцця. Пераход ад адной ступені да другой праходзіў паступова. Гэта перыядызацыя з некаторымі змяненнямі і дапрацоўкамі была галоўнай да сярэдзіны XIX стагоддзя.

Першую спробу ўсеагульнай перыядызацыі зрабілі еўрапейскія гуманісты XIV-XVI стагоддзяў, якія эпоху Адраджэння назвалі Новым часам у параўнанні з папярэднім перыядам гісторыі. У канцы XVII стагоддзя канчаткова склалася класічная трохчасткавая схема гісторыі: “Старажытны свет – Сярэднія вякі – Новы час”. Зараз гэтая перыядызацыя дапоўнена перыядам “Найноўшы час”.

У XIX ст. Карл Маркс распрацаваў фармацыйную тэорыю развіцця грамадства на падставе якой была складзена адпаведная перыядызацыя. Былі вылучаны тры фармацыі – пярвічная (архаічная); другасная (эканамічная); трацічная (камуністычная). У падмурак гэтага падзелу на фармацыі быў пакладзены прынцып панавання асноўнага спосабу вытворчасці ці тыпу маёмасці. Так, да другаснай фармацыі даследчык вылучаў азіяцкі, антычны, феадальны і сучасны спосабы вытворчасці. Гэтая канцэпцыя, дапрацаваная У. Леніным і І. Сталіным, была пануючай у гістарычнай навуцы СССР.

У наш час папулярнасць набыла цывілізацыйная канцэпцыя развіцця грамадства, пачатак якой пакладзены ў XIX ст. А. Тойнбі, І. Данілеўскім, О. Шпенглерам. Цывілізацыя – гэта «ўстойлівы, самаўзнаўляльны тып сацыяльнай арганізацыі аднаго ці некалькіх грамадстваў, калі яны звязаны прыкладна аднолькавымі палітычнымі, эканамічнымі, сямейнымі, псіхалагічнымі і прававымі традыцыямі, якія могуць перадавацца ад адных этнасаў да другіх, што з’явіліся на гістарычнай арэне пазней». Згодна з цывілізацыйнай канцэпцыяй існавалі на працягу гісторыі лакальныя цывілізацыі (яны ахоплівалі кароткія гістарычныя цыклы) і сусветныя цывілізацыі (ахоплівалі больш працяглыя гістарычныя цыклы). Гэтыя цывілізацыі аб’ядноўваюць шэраг краін і тэрыторый, яны маюць свае спецыфічныя асаблівасці развіцця, але, змяняючы адна адну, яны захоўвалі паслядоўнасць і пераемнасць развіцця тэрыторый. Гісторыя такім чынам падаецца як адзіная плынь.

Гісторыя Беларусі вывучаецца на падставе розных перыядызацый. Выкарыстоўваюць еўропацэнтрысцкую, простую і ўніверсальную перыядызацыю. Згодна з ёй, гісторыя Беларусі падзяляецца на наступныя перыяды:

· старажытны (100 тыс. г. да н.э. – V ст. н.э.);

· сярэднія вякі (VI ст. н.э. – XV ст. н.э.);

· новы час (XVI ст. – пачатак XX ст.);

· навейшы час (з 1914 г. па сённяшні дзень).

Існуе так сама дзяржаўніцкі падыход да перыядызацыі, які аформіўся ў пачатку XX стагоддзя ў працах В.Ластоўскага і Ў.Ігнатоўскага. Вылучаліся перыяды беларускай гісторыі – полацкі, літоўска-беларускі, польскі, расійскі і савецкі. А ў сярэдзіне XX стагоддзя зацвердзілася фармацыйная канцэпцыя перыядызацыі, заснаваная на прынцыпах гістарычнага матэрыялізму. Нацыянальныя адметнасці і каштоўнасці рэгіёну гэты падыход не цікавіў.


3708307787301968.html
3708385866998285.html
    PR.RU™